Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/594

Гэта старонка не была вычытаная

ПЯЛЬЦЫ, напінкі, кросенцы.

ПЯТА ж. пята, пятка, пятнік.

ПЯТИТЬ што, цягнуць, падаваць назад; пазадзіць; цопаць, цопацца, цопнуцца. Цопнуўся назад.

ПЯТНАТЬ што, пляміць, пляма, плямка.

ПЯТЬ лічэбн. пяць, пяты, пятніца, пяцярня, пяцера, пятнадцать, пяцьдзесят, пяцьсот.

Р.

РАБАТКА ж. франц. у садах: абрамоўка зеляньню лешак, вузкая зялёная абрамоўка дарожак; мурожка, амурожыць.

РАБ м. нявольнік, прыгоннік; чалавек абернуты ва ўласнасьць бліжака свайго, які знаходзіцца ў поўнай яго абладзе; раб, раба, рабіца, рабскі, рабства; прыгоннік; нявольнік.

РАБОЛѢПІЕ ср. уніжонасьць, папаўзьлівасьць, папаўзьлівы, папаўза, папаўзунпаўзьніца.

РАБОТАТЬ што, рабіць, робіць, работа; працаваць, праца, працавіквіца. Без работы няма капоты. І нездаровіцца, а трэба рабіць. Што-ж рабіць, калі няма як. Працуй нябожа, а Бог дапаможа. Адзіны ў хаце працавік і той захварэў.

РАБОТЯЩІЙ, працавіты. Працавіты чалавек.

РАБОЧІЙ, працавіквіца, працавецкі, працоўны.

РАВВИН м. жыдоўскі вучыцель, сьвятар; рабін.

РАЗВѢ прысл. хіба, ціж, ціж-бы. Хіба гэта так? Хіба ён прыходзіў? Ці-ж гэта ўжо ўсё? Ці я табе не казаў?

РАВНЫЙ чаму з чым, роўны, роўнасьць, равесьнік, раўня, раўнюсенькі.

РАВНИНА ж. раўніна, роўнадзь; радань, раўдань, раўдуга. Пане Яне-Пабіяне, пасьвіў коні