РАЗБИРАТЬ што, разьбіраць, разбор—раньне, разборчывы; разборчывасьць. Разборчывая дзеўка, княгіня. Разборчывы смак.
РАЗБОДРИТЬСЯ, разбатацца, ракаторхацца, разхатурыцца, разматорыцца; разчапэрыцца.
РАЗОБЛАЧАТЬ, раскрываць; распранаць.
РАЗБОЛѢТЬСЯ, разхварэцца.
РАЗБОРОНИТЬ, разбарнаваць, разскародзіць.
РАЗБРАЖИВАТЬ, разбрыдаць, разбрылі.
РАЗБРЕСТИСЬ, разбрысьціся, разброд, розбрыдзь.
РАЗБРАНИТЬ каго, аблаяць.
РАЗБРАСЫВАТЬ што, разкідаць—даньне, разкідзісты, разкідацца, розкідзь.
РАЗБРЕЗЖИВАТЬСЯ, залачэць, золак.
РАЗБРОТАТЬ, зьняць аброць; разбрытаць.
РАЗБРЫЗГИВАТЬ ваду, разбрызгаць; разпырскаць, роспырск, роспырскі; роспырсткі, пырсткі. Зялеза пры каваньні адкідае пырсткі. Разпырсткаў ўсю ваду. Дождж пачынае пырскаць. Пыршніца, расійск. „душ“, пыршнік, рас. „рукомойник“; пырстацца, мыцца наліваючы ваду ў прыгаршчы, аблівацца вадой, гаворыцца аб нестарэнным мыцьці. Ці-ж ён як трэба памыецца, от, папырстаецца і гатова.
РАЗБРЮЗЖАТЬСЯ, разбурчэцца, разпуктацца.
РАЗБРЮХНУТЬ, разбракнуць.
РАЗБУЖАТЬ каго, будзіць, разбуджаць.
РАЗБУРАВИТЬ, развярцець, разсьвярліць.
РАЗБУХАТЬ, разтаўсьцець ад волагі; разбракаць, разбрак, разбракнуць; разбуцець. Разбраклі вёдры ў вадзе. Разбракла нага ад пухліны. Разбуцела трава. Разбрузаць—брузлы; разпукаць.
РАЗБУШЕВАТЬСЯ, разбуяніцца.