ных грошы. Сялянскія гамэткі гэта падаўгаваты квадратовы кавалак скуры на 1-4, падзелы ў ½ аркуша паперы, складаны папалам, з мэталічнай зашпілкай або раменнымі завязкамі. Вайгак тая-ж гамэтка з некалькімі аддзеламі ў сярэдзіне і часам, з мэталічнай рамай, даходзіць часам значнай вялічыні.
БУМАЗЕЯ, касматая тканіна з ваты: мультан, бархан.
БУНТ м. ням. аб рэчах: вязанка чаго колечы: кітка. Цэлую кітку навязаў скурак. Кітка бобу.
БУНТ аб людзях: змова дзеля выказаньня няслухмянасьці: бунт. Бунтар, той хто бунтуецца. Бунтэжыць, падбіваць, намаўляць другіх да бунту.
БУРАВ м. сталёвая паўтрубка з шрубавым наском і папярэчнай калодачкай ў версе: сьвярло, сьвярдзёл. Сьвярліць, выкручваць сьвярдлом дзірку. Сьвярстак, машына да выкручваньня дзірак.
БУРАН м. сьнежная замець пры сільным ветры: шугавея.
БУРГОМИСТР, гарадзкі галава, бурмістр.
БУРЖУАЗІЯ ж. франц. гараджане, мяшчане, купецкая кляса, багачы.
БУРЛИТЬ, клыгчыць, глюкчыць, клякоча, бурыцца. Клокны, каторы бурна бурыцца. Аж клыкчыць (глюкчыць, клякоча) вада ў гаршку, так варыцца. Маладое віно ніхай перабурыцца.
БУРЬЯН м. былістая засьметлівая расьціна, куставая трава на развалінах і заплотках: быльнік.
БУСЫ ж. мн. агульнае названьне дутых шклянных, часам і шліфаваных пацяркаў: пацеркі, каралі
БУТИТЬ, заваліваць яму, канаву, або ваду камянямі і зямлёй: гаціць, загаціць, загата.
БУТЕРБРОД м. ням, хлеб з маслам: лусьцік, лусьцень.
БУТОН м. франц. кветны пучок: наквець, заквець.