РАЗ’ЯСНЯТЬ каму, што; тлумачыць, выясьняць.
РАЗЫСКИВАТЬ што, шукаць, шуканьне, спошукі.
РАКА ж. црк. дамавіна.
РАКЕТА ж. трубка набітая порахам і гаручай мякацьцю, якая падпаленая знізу ўзлятае ў павётра і там покаецца; агнепырсень, агнялёт.
РАКИТА ж. рожныя адмены лазы. Па нашаму „ракита“; тое-ж што па расійску „корельская береза“.
РАК м. рак, ракі, ракавы. Аб лавеньні ракаў кажуць: „нуціць ракі“, а прынаду на ракаў называюць — „нутка“.
РАКОВИНА ж. чарапок ў якім жыве склізень; чарупка, чарупіна, чарупаўка, шчарупка, шчарупаўка, шчарупны.
РАМА ж. ням. рама, рамка; прасло. Ваконныя праслы (Вяліж.).
РАМО ср. уступ ад шыі да рукі, плячавая косьць; плячо, плечы; рамёны, раменны; пяльно, пелькі.
РАМПА ж. франц. нізенькі шчыток у тэатрах, які прыкрывае лянпы, што асьвятляюць сцэну; зацьма.
РАНА ж. агульн. слав. рана, ранка, раначка, раніць—ніцца.
РАНГ м. франц. адзел, падзел; ступень.
РАНДЕВУ франц. мейсца сустрэчы, умоўленая сустрэча, пабачаньне, зборнае мейсца; спастрэчка.
РАНЕЦ м. нямец. салдацкі хатылёк з бялізнай і ежай; хатылёк, хатыль; клумак, клумцік. Стаў ён разбіраць маскалёў клумак (Сержп. 51).
РАНИТЬ каго, раніць, ранны; ўразіць.
Толькі баюся старога дзеда: |