Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/67

Гэта старонка не была вычытаная

ВГИБАТЬ што, ўгінаць, ўгібаць. Каб дапасаваць, прышлося ўгібаць у шчалугу бляху. Трэба хлапца ўгібаць (ўгінаць) да навукі. На самым ўгібе праржавела конаўка. Угібістыя пірагі. Наўзгіб зьвяжы да перавозкі бляху.

ВГЛУБЛЯТЬСЯ у што; ўглыбляцца, Не нырай, ўглыб, утопішся. У глыбежы марской. Ён зглыбёжыў ўсю мудрасьць кніжную. Углыбежыўся ў думы свае. Наўзглыбныя процьмы спазнаў. Вызглыбежы ў мінуўшчыну. Наўзглыбныя надзеі свае зысьціў.

ВГЛЯДЫВАТЬСЯ у што; ўзірацца, ўглядацца, Што ўзіраешся ў мяне, або-ж не спазнаеш. Страшан чорт, а ўглядзішся і нішто сабе. Узіраецца ў шэрую даль. Углядчывы гаспадар з яго, ўсюды: зірне сваім вокам. Углядчывы хлопец, хутка такі навучыцца рукомесла ўсякага. Узорыўся ў адно мейсца і замер. Не ўзірайся на чужыя дастаткі. Наўзіркам пілнуе дачкі на вячорках.

ВГОНЯТЬ што у што, ўгняць. Не ўганяй бацькоў у пакрыўду. Не ўганяй цьвяка ў стальніцу, будзе нажы тупіць. Угончывы конь ніколі не адстане ад другога. Наўзгонкі ехалі. хто каго выперадзіць. Нам ўгону німа ў дворны лес.

ВГОРАЖИВАТЬ што у што; ўгараджываць. Ён хацеў ўгараджываць к сабе наш загончык. Ты, браце, ў гарадзіўся ў маю пожню,

ВГРЕБАТЬ што у што; ўграбаць. Бульбу ня трэба глыбока ўграбаць ў зямлю. Жук ўграбаецца ў зямлю.

ВГРЫЗАТЬ што, ўгрызаць, ўгладаць. Сабака ня можа ўгладаць костку. Мышы ўгрызаюцца ў хлеб Шашаль ўгрызся ў стол. Сабака ўгрызся ў ваўка. Заўгрызся ён у злосьці сваей. Заўгрыз конь цуглі.

ВГУСТѢ, ня рэдака, цвёрда; ўгусна. Ёсьць ён і смачна і ўгусна. Наўгусьць зварыла яйкі,