СЛЯКОТЬ, слата, слаціць; негадзь.
СМАЗЫВАТЬ што чым; мазаць—зацца, мазь, мазаны, мазок, мазень.
СМАЗЛИВЫЙ, гладкі, гладкасьць.
СМАЛИТЬСЯ, смыліць, смылкі, смылець.
СМАЛКИВАТЬ, змаўкаць, змоўкнуць, змоўк.
СМАЛУ прысл. змалку, змаленьства: Змалку дзён прывык да вады. Змаленьства я гэтага не бачыў і баяўся. Змаленьства дуронік, а падстарасьць злодзей.
СМАНИТЬ каго куды; знадзіць.
СМАРАТЬ што, спэцкаць—кацца.
СМАСТЕРИТЬ што, змайстраваць.
СМАТЫВАТЬ што, зматываць, змотак.
СМАХИВАТЬ што з чаго; змахаць.
СМАХИВАТЬ на каго; быць падобным.
СМЕЖАТЬ што, збліжаць; аб вачах: самжаць, самгнуў—гнуць. Толькі самгнуў вочы, аж нехта, чую, драгае ў дзьверы. Ані вачэй не самгнуў гэтае начы.
СМЕЖНЫЙ, сумежны, сумежна, сумеж.
СМЕКАТЬ што, спакмяваць, спокмеўка, спакмеў; скеміць, кемкі. Гэта каб ты упіўся ды ня скеміў… (Сержп. 69). Я ўлёт спакмеў чаго ён хоча. Слухай, ды спакмявай. Адзін мігае, а другі спакмявае. А ты спокмявай што людзі кажуць. Калі ня розумам дык спокмеўкай бярэ. Кемкі хлапец, усё ўлёт спакмявае. Добры дзяцюк ды спокмеўкі ў яго няма.
СМЕРЗАЦЬ, змярзаць, зьмерзлы, змярзляк.
СМЕРКАТЬСЯ, змяркацца—каньне, зьмерк, зморк, змрочны, змрочлівы.
СМЕРТЬ, сьмерць, сьмертухна, сьмяротка.
СМЕРТНЫЙ, сьмяротны—насьць, сьмяротнік.
СМЕРТЕЛЬНЫЙ, сьмяртлівы. Сьмяртлівы вораг. Сьмяртлівая крыўда.