СМѢТА ж. каштарыс. Зрабіць каштарыс будоўлі. Каштарыс даходаў і выдаткаў; размяркація.
СМѢХ м. аг. сл. сьмех, сьмешкі, сьмехацьцё, сьмяхотны—хотлівы, сьмешны, сьмяшыць, сьмяяцца, сьмяхотнік—ніца, сьмеў, сьмеўкі, сьмевы, сьмяхоты. Работа, курам на сьмех. Гэта-ж коні сьмяяцца будуць! І сьмех і грэх. Ня тoe сьмешна, што жонка мужа бье, а тое, што муж плача. Сьмяхотны хлапец. Сьмехацьцё дый толькі. Я гэта сказаў сьмехам (жартам), а ён і начапурыўся. У маладзежы заўсёды сьмевы ды перасьмеўкі.
СМѢТИТЬ што, скеміць.
СМѢТЛИВЫЙ, кемкі, кемлівы, кемкасьць.
СМЯГЧАТЬ што, зьмякчаць—чацца, зьмякаць, зьмяклівы, зьмякнуць, зьмяклы, зьмяклаць.
СМЯТЕНЬЕ, трывога, ўзбураньне.
СМЯТКА, аб вараным яйку; наўзьмяч. Звары яйко не на цьвёрда, а наўзьмяч.
СМЯТЬ, скомкаць, пакомкаць, скамшыць.
СНАБДѢВАТЬ каго чым; дастарчаць—чаньне.
СНАБЖЕНІЕ, дастача; засобленьне, засобіць—біцца, засоблівы. Чым (што) зямля засобіць (дастарчая) — тым і кормімся. Мы ўзасобілі яго ў дарогу усім патрэбным. Чалавек ўзасоблены розумам і воляй.
СНАДОБЛЯТЬ, азнадабляць, азнадаблены—біць.
СНАДОБЬЕ, прыправа; зельле; спэція.
СНАРУЖИ прысл. зьверху, зьверхняй стараны спаверху, спаверхнасьць. Спаверху гладка, а ў сярэдзіне гадка. Пстрыкаты рысь спаверху, а чалавек з сярэдзіны. Па спаверхнасьці нельга судзіць аб чалавеку. Дзеўка, хлапец гожай спаверхнасьці. Спаверху бытцам рай, а ў сярэдзіне пекла.