Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/680

Гэта старонка не была вычытаная

СНАРЯЖАТЬ што, каго; прыспасабляцьляцца, прыспасобленьне, прыспасобка, прыспасобны, прыспасобнікніца, прыспасоблівы; прыладжацьдзіцца, прыладжаньне. Прыспасобіў, прыладзіў ужо саху, калёсы навясну. Прыспасобіць каго ў дарогу. Умелі ўзгадаваць, умейце і да жыцьця прыспасобіць.

СНАРЯДИТЬ каго чым; узасобіць. Узасобіць войска абозамі, ежай і адзежай.

СНАРЯД, рэч як прылада ў рэмясьле, промысьле, умецтве: прылада. Сьлясарскія, стругарскія прылады. Без прылады — як бяз рук.

СНАСИЛОВАТЬ каго, прыняволіць, прысілкаваць.

СНАСТЬ ж. начыньня. У краўца начыньня; (чым ён „чыніць“, ад „чын“ работа, дзейнасьць): іголка, нітка, напалак, пегель; у лаўца начыньня: запасткі, стрэльба; у стругара (сталяра): стругі, далоты, пілы, і г. д.

СНАЧАЛА прысл. спачатку, знова. Спачатку падумай, а пасьля скажы. Пачынай знова.

СНАЩАТЬСЯ, снадзіцца, аснада, рас.: „оснастка“.

СНЕВОЛИТЬ каго, зьняволіць, зьняволеньне, зьняволя. Бяда зьняволіла ў жэбры ісьці. Бацькаўская зьняволя прымусіла жаніцца.

СНЕСТИ што, зьнясьці, знасіць; зносьць, цярплівасьць. Ужо зносьці няма цярпець далей.

СНЕТОК м. рыбка Osmerus eperlanus; стынка.

СНИГИРЬ, птушка Loxia pyrrhula, гіль. Гіліць, прыслужываць каму паводле ўмовы гульні; гіль, навічок, практыкант, новы ў навуцы, ў вучэньні; гілёк, насок у начыньні, прыкладам у чайніку; агіляцца, марудзіць, гультаіць, унікаць шчырай работы; блазнаваць.

СНИЗАТЬ пацеркі на шнурок, зьнізаць.

СНИЗУ прысл. зьнізу. Зьнізу мокра, зьверху золка. Зьнізу белы, зьверху чорны.