Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/682

Гэта старонка не была вычытаная

СНУТРИ прысл. зсярэдзіны.

СНѢГ м. агул. слав. сьнег, сьняжок, сьнежыць, сьняжысты, сьнежкі, сьняжына.

СНѢГУРКА, сьняготка, сьнегавік.

СНѢДЬ, яда, ежа, едзіва. Усё дадзена на ежу і на патрэбу чалавеку.

СНЮХАТЬ што, зьнюхаць, звохшыць.

СОБАКА ж. сабака, сабачка, сабацкібачы, сабачнік, сабакар; сабачня, рас. „псарня“, сабачыцца. У нас сабака не жаночага, як у маскалёў, а мужчынскага роду. Сабацы, сабача сьмерць. Прымацкі хлеб — сабацкі. На каго людзі — на таго і сабакі. Любіш мяне, любі і майго сабаку.

СОБЕСѢДНИК, субясёднікніца, субясёдаваць.

СОБИРАТЬ што, зьбірацьраньне, збор.

СОБЛАГОВОЛИТЬ, рачыць, рачаньне. Рачце госьцікі за сталы цісовыя, абрусы бялёвыя.

СОБЛАЗНЯТЬ каго, спакушацьшацца, спакусьнікніца, спакуса. Чорт хацеў спакусіць ix (Сержп. 67). Чым сам хто спакусіўся, тым і другіх спакушае.

СОБЛЮДАТЬ што, заховывацьвацца. Заховываць звычаі і абычаі. Я захаваў сваю маемасьць. Ці заховываецца парадак выдаваньня грошы. Заховывай духоўную чыстату, беражыся брыдзі маральнай.

СОБОЛЬ, зьвярок Mustela zibelina; саболь, саболі.

СОБОЛЕЗНОВАТЬ каму, спачувацьчуцьце, спачуваньне.

СОБОР м. збор, сабраньне, скупа, скупшчына. Двор вялікі, збор не вялікі, не ўся радня. (Шэйн).

Сабраліся паны, ксяндзы, архірэі,
Архірэі, большая скупа.
(Рогач. пав. Ром. 8-9 172).

СОБОЮ прысл. сабой. Ён гэта сам сабой зрабіў.