СТЕБЕЛЬ м. сьцібло, сьціблавіна, сьціблаваты; батаўё, батугі, сьціблы сочных травяністых расьцін, прыкл. буракоў (бацьвіньне), рэдзькі і інш. пад.; гічы, гічаўё, сьціблы паўзучых расьцін, прыкладам у агуркоў, гарбузоў — цягнуцца ад караня гічы; націва, націньне, нацьва, наць, у расьцін, у якіх няма стабуроў і батаўё ня тоўстае, не буцьвянае, (як у буракоў), прыкл. націва рэпы; стаўбур, пень травяністай расьціны; ладыга, сьцібло апавойнай і лазячай расьціны; каліва, каліўка, каліўцам называецца кождае аддзельнае сьцібло, порасьць ўсякай расьціны.
А ў гародзе на лясе |
СТЕГАТЬ коўдру, пікаваць; пугай; сьцёбаць, сьцябаць, сьцябаньне; хлыстаць.
СТЕКАТЬ, сьцякаць, сток, сточны.
СТЕКЛО ср. шкло, шклянны, шкелка, шкліць, шкліцца, шклець.
СТЕКЛЯР м. шкляр—рства.
СТЕКЛОВАРНЯ, шклярня, гута.
СТЕНАТЬ, стагнаць—наньне, стогн.
СТЕПЕНЬ ж. ступень, ступенны—насьць.
СТЕПЕНСТВО тытул, ваша, вашэць.
СТЕПЬ, бязлесая пусташ; стэп.
СТЕРЖЕНЬ, стыржэнь—жнёвы.
СТЕЧЕНЬЕ варункаў, зьбег.
СТИБРИТЬ што ў каго; збондзіць.
СТИЛЬ м. нямец. стыль, стылёвы.
СТИПЕНДІЯ ж. лац. грашавая падмога выдаваная немаетнаму вучню; стыпэндзія, запамога.
СТИРАТЬ бялізну, праць, прачка.
СТИСКИВАТЬ што, сьціскаць, сьціск.
СТИХІЯ ж. грэцк. нежывая сіла прыроды: зямля, вада, паветра і агонь; стыхія, стыхійны.
СТИХ м. верш, вершаваць—ваньне.