Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/7

Гэта старонка была вычытаная

і, што горш, сьвядома фальшывы, вывад, што мова крыўская (беларуская) зьяўляецца галінай толькі нейкага протатыпу. А затым, сьвядомы ці не сьвадомы, даваўся аргумант у рукі палітыкі, ў рукі пануючых над намі націянальнасьцяў. Дык адраджонаму нашаму моваведу, які прыступае да пазнаньня сваей мовы, трэба дужа крытычна прымаць тыя вывады, якія падсоўваюць у сваіх працах вучоныя нашых суседзяў з Усходу і Захаду.

Значэньне асыміляваньня суседняй мовы даўно зразумелі Расійцы і Палякі, якія абаруч чэрпалі і дагэтуль чэрпаюць з нашай мовы лексычны матэрьял. Прыкладамі могуць служыць Slòwnik języka polskiego Ліндага і Расійскі акадэмічны словарь, ў які цалком унесен слоўнік Насовіча. Аднак народ наш захаваў яшчэ такое вялікае багацьце слоў, зваротаў і выславаў, цалком арыгінальных і ў дадатку нікім дагэтуль не заграбленых, што без вялікіх трудоў можна яшчэ мову нашу збагаціць тысячамі слоў, цалком самаістых, якія могуць лёгка заступіць накінутыя нам чужыя словы, або і нашы, ды ужо з‘асыміляваныя чужынцамі. Патрэбны сілы, і то многія, ды свае ўласныя сілы, ня толькі да зьбіраньня моваведнага матэрьялу, але такжа да ўдзячнай працы над яе лексычным і граматычным развіцьцем, над пазнаньнем законаў гармоніі крыўскага (беларускага) слова.

У надзеі, што новыя сілы, з нашай моладзі якая вучыцца ў краю і заграніцай, зазначаць сябе працай над роднай мовай, я пастараўся замацаваць на паперы тое, што мне ўдалося сабраць за час маей працы на ніве нашага адраджэньня. Нажаль пададзены тут матэрьял я нямог даць з падробнымі вывадамі яго паходжаньня, як гэта вымагаецца навукай. Пры-