страхамор—лівы, страшыла; спалох, палохацца, палахлівы, палахлівец.
СТРАЩАТЬ каго, пужаць, палохаць.
СТРЕЖЬ, сярэдзіна і самая глыбіня, самы шпаркі і глыбокі праток вады ў рацэ; струга; ручво, ручыцца, цячэ, точыцца падобна вадзе ў рацэ, руччы. Сьлёзы ручацца з вачэй. Ручыліся мае сьлёзанькі на біты дарожанькі (песьня).
СТРЕКОЗА, жамяра Libellula; стрэлка; стрыбаўка, стрыбля.
СТРЕКОТАТЬ, ськірчэць, сакатаць. Курыца і сарока сакоча. Сьвершч ськірчыць пад печчу.
СТРЕМИТЬСЯ куды, імкнуцца, імкненьне.
СТРЕМИТЕЛЬНЫЙ, які хутка імкнецца; імклівы; гонкі; шпаркі; прыткі, прытчэй, прыць.
СТРЕМНИНА ж. прытня, прыцінь, прыціня. З гэткай прыціні, ледзь зьехаў. У сам прыцінь сонца, ў сам поўдзень, калі сонца даходзіць найвышэйшага пункту стаяньня.
СТРЕМГЛАВ, ўніз галавой, спотырч, сторч галавой; стоць галавой; кінуцца куды з імпэтам: кумяльгам, кулём—понырью. Стоць галавой рынуўся ў пропасьць. Кулём—понырью кінуўся наўцекі. Кумяльгом апынуўся дома.
СТРЕМЯ, страмяно, страмё.
СТРЕМЕННОЙ, страменны.
СТРЕ(Ѣ)ХА ж. аг. слав. страха, стрэшка.
СТРЕЧОК м. скок, стрыбок, стрыбаць, стрыбнуць.
СТРИЧЬ валасы, стрыгчы, пастрыгаць, стрыгач.
СТРОГАТЬ, стругаць, стружа, стружка; струг, або гэбаль, сталярская прылада да струганьня дрэва; стругар, хто стружа, сталяр.
СТРОГІЙ, срогі, срога, срожыцца, срогасьць.
СТРОИТЬ, будаваць.
СТРОЙ, лад, парадак, шыхт. Лад, парадак у