СТРЯПЧІЙ, хто ходзіць па судах, вядзе судовыя справы; адвакат.
СТРЯПУХА ж. жанчына, якая займаецца парад- каваньнем хаты; паслужніца.
СТУДЕНЬ, дрыгнік, дрыгністы; квашаніна.
СТУДЕНТ м. лацінск. вучэнь вышэйшай школы; студэнт.
СТУДЕНЫЙ, сьцюдзёны, сьцюдзець, сьцюжа.
СТУЧАТЬ, стукаць, стук, стукатня, стуканіна, стуканец; калатаць—тацца; лязгаць, бразгаць, зьвякаць, гракатаць, ламатаць, ляскатаць. Лязгае зялезам аб зялеза. Бразгоча бляхай. Зьвякае нажамі. Гракоча кулаком у дзьверы. Нехта ламочацца ў браму, Ляскоча касьцямі.
А хто-ж там ў варотах калатаецца? |
СТУЖА ж. сьцюжа; золь, золкі, залчэць; заліць, вымаражываць.
СТУЛ м. дамовае знадабьбе да адзіночнага седзіва; стоўчык, ставец, услон. Стоўчык адпавядае рас. „табурет“, гэта на чатырох ножках седзішча, без прыслону для плеч. Наш: з(с)эдлік, з(с)эдаль, бывае дваякай формы: без прыслону для плеч і з прыслонам. Услон, павінен мець ззаду апорышча для плеч і поручы. Рас. „стол“, „престол“, мае ў нашай мове найме — пасад.
З руцьвянага вянца, Я малы хлопчык |
СТУПАЙ загад, пашоў. Пашоў вон! Пашоў дамоў!
СТУПИЦА ж. калёсная трубка, у якой ходзіць вось: трубка; начыньне да таўчэньня ў ім: мяжджэр.