СУДАЧИТЬ, плёткаваць, язычыць, судзіць.
СУДИТЬ, судзіць, судзіцца, суд, судовы, судны.
СУДИЛИЩЕ, судовішча.
СУДЕБНИК м. судоўнік.
СУДЬБА ж. доля.
СУЖДЕНО, суджана; суджанка, аб мужу або жонцы празначаных сабе доляй.
СУДНО, усякая вадаплаўная будоўля, для плаваньня на ей па вадзе; плавень, плаўнік, плаўнічок.
СУДОХОДСТВО, плаўба, плывецтва.
СУДОХОДНЫЙ, сплаўны, плаўны.
СУДОРОГА ж. сутарга, сутарж.
СУДОСТРОЕНІЕ, плавабудовецтва.
СУЕ, ВСУЕ царк. дармо, дарэмна.
СУЕТНЫЙ, дарэмны, марны, зьнікомы, сутарны.
СУЕТА, марнасьць, зьнікомасьць; сутарыца, спешаніна і бязладная бегатня.
СУЕТИТЬСЯ, сутарыцца; суганяцца, марсьціцца.
СУЕВѢРІЕ, забабоннасьць, забабонны.
СУЕСЛОВІЕ, пустаслоўства.
СУЖДЕНІЕ аб чым, погляд. Ен высказаў ужо свой погляд. Я нямаю вырабленага погляду на гэту справу.
СУКРОВИЦА ж. рэдкая часьць крыві, крывяное малако; пасака.
СУК м. бочны адростак дрэва; ад пня або каранішча ідзе галамень дрэва (ад голы), да першай расахі, дзе яно разьбіваецца на галіны, ад якіх ідуць другія расахі — веці, веткі; сучча, галіны з вецямі і лісьцямі — галава дрэва. Сук, сучок, сучча, адносіцца да ссучаных слаёў ў самым бервяне, дашцэ, гэта прарост галіны ў галамень; ад галамня ідзе расаха,