ТАЙНА, тайна, тайніца, таіць—цца; тайка, прыяцелька паверніца тайн.
ТАИНСТВО, таемства.
ТАЙНИК м. скрытка, схоўка, хоўтка.
ТАИНСТВЕННЫЙ, таемны, таемнасьць.
ТАЙКОМ, крадком, украдкам.
ТАЙНОБРАЧНЫЯ расьціны, скрытасемныя.
ТАКСА ж. франц. разцэнка.
ТАКТ м. лац. мерны рух у гуках у музыцы; у паступках: навытар, уменьне сказаць або зрабіць што дарэчы, чуцьцё, якое заховуе стройнасьць, прыстойнасьць, згоднасьць; такт, тактоўны.
ТАКТИКА ж. грэцк. вайсковае умецтва кіраваць вайсковымі сіламі; тактыка.
ТАК прысл. так, такжа, такі, такі, такоўскі, таковы, такаць, таканьне. Я і так, я і гэтак, а ён — вун як! Так і трэба. Так добра, а гэтак блага. Я такжа там быў. Такі ён усё сваё вярзе. Які бацька, такі сын. За Саса было хлеба і мяса, а як стаў Панятоўскі, стаў хлеб не такоўскі. Таковы справы.
ТАЛАНТ, вага і манэта ў старадаўных грэкаў і рымлян; прыродны дар чалавека, здольнасьць да чаго; талент, талентны; талентаваць, займацца працай па прызваньню.
ТАЛАН, шчасьце, удача, доля; лёс.
ТАЛЬНИК м. куставая верба; вербалоз.
ТАЛИСМАН м. араб. рэч у якой паводле забабону маецца таемная сіла; кудмень, кудменьчык.
ТАЛІЯ ж. франц. у чалавека паясьніца, паясьнічны перагіб; стан. Аб картах: калода. Калода карт.
ТАЛЬ, адліга.
ТАЛЬКА ж. маток нітак вядомай меры; талька. Добрая праха напрадае ў дзень 2-3 талькі нітак.
ТАЛОН, цэтлік.