Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/719

Гэта старонка не была вычытаная

ТИТЛА црк. надлітарны знак, які выражае скарочаньне, скарот.

ТИТУЛ м. тытулвацьвацца.

ТИФОН м. грэцк. кругаваротны вецер, які ўздымае пыл, зямлю, ваду стаўбом; віхор, ён абяртаецца ў склоку (смерчь) і бурыць усё на сваім шляху.

ТИФТИК м. нямецк. шавецкі цьвячок без галоўкі; штыфт.

ТИХІЙ, ціхіханькі, ціхусенькі, ціхасьць, ціхнуць, цішэць, цішком, ціхамоўкам, ціш, сьціш, цішыня.

ТІАРА ж. папежская трохпаверхая мітра; тыяра.

ТКАНЬ, тканіна, ткаць, тчэ, ткаха; ткач, ткацкі.

ТОЛПА, зборышча, таўхатня многіх людзей сабраных разам; таўпа, гурма, ціжба. Таўпа, ад „таўпіць“, зганяць, сьціскаць у кучу, згэтуль стоўпіць што, знача зьмесьціць. Гурма і гурба аднаслоўнае „таўпе“; гурмаваць, зьбіраць зганяць; гурмам, ватагай, таупой. Ціжба, слова ужыванае ў нашай старой пісьменнасьці, выводзіцца ад „сьціск“. Л. Родзевіч ў значэньні „тоўпа“ ужывае слова „табала“. „Фальш, калі яна часта паўтараецца, робіцца ў вачах людзкой табалы падобнаю да праўды“. („Бел. Звон“ № 19).

ТОЛСТЫЙ, таўсты, грубы.

ТОЛЩА ж. таўсьціня, тоўстасьць, таўставатасьць, тоўсьцік.

ТОЛЬ м. смалёная папера да крыцьця стрэх; смалавянка; толь.

ТОЛЬКО прысл. толькі, тольмі, тыкеля. Тыкеля падыйшоў да хаты. Тыкеля ты не бузуй мне. „Занясем ткале ему гэтаго дохлого сабаку“. (Сержп. 46). Едзь сабе, а толькі не марудзь. (Новагрудак. пав.).

ТМА црк. цьма, дзесяць тысяч.