ТОРЖЕСТВО, урочыстасьць, урочысты. Урочыстае сьвята. Урочыстая прысяга.
ТОРЖЕСТВОВАТЬ, сьвяткаваць сваю перавагу, чціць сьвяткаваньнем, абходам; над кім, быць пераможцам.
ТОРМАЗ м. гальмо, гальмаваць.
ТОРМОШИТЬ што, тармасіць.
ТОРОВАТЫЙ, маторны. Маторны дзяцюк, гаспадар. Энэй маторны быў дзяцюк. (Энэіда).
ТОРОПИТЬ што, каго, чым; туравіць, пасьпяшаць.
ТОРОПЛИЫЙ, тураўлівы, пасьпешлівы.
ТОРОС, ледавыя плывучыя горы, ледавы затор на рацэ; турун, туруны, турунты; турусьняк, затор, лёд на рэках і вазёрах зьбіты сторць.
ТОРОХНУТЬ па чым; трахнуць.
ТОРОХТѢТЬ, тырсчэць, гручэць, гурчэць.
ТОРОЧИТЬ што, абшываць краймом; лямаваць, лямоўка, аблямоўка.
ТОРОЩИТЬСЯ, непакоіцца, клапаціцца.
ТОРС м. франц. пагрудзьдзе.
ТОРТ м. фр. слаёнае салодкае цеста; торт.
ТОРФ м. алёс, альса; альсье, алёсістае балота.
ТОРЧАТЬ, тырчэць—чэньне, тырчок, тырхнуць, сторць, тырчмя, спотырч.
ТОРЦ м. торц, тарцаваць, стугаць дрэва ўпоперак слаёў.
ТОСКА, туга, тужыць; тоскнасьць, таскнаваць, тоскна; сум, сумаваць; журба, журыцца. Тужыла-бядзіла Васілёва маці.
Пашла яна каля рэчкі Дзяўчынка не журыся, |