УСМИРЯТЬ каго, супакаіваць, супакоіць—цца, супакоеньне, супакойнік—ніца, сцакойлівец.
УСНАЩИВАТЬ, вадаплаў, аснадзіць, аснадзіцца, аснадка, аснач, хто прамышляе вадаплаўствам.
УСОБНЫЙ, міжсобны, міжсобіца.
УСОВЕРШЕНСТВОВАТЬ, удасканачыць, удасканачаны, дасканатны—насьць; удасканаліць, дасканальны.
УСОВЕРШИТЕЛЬ, дасканатнік—ніцца.
УСОВѢТОВАТЬ каму, ураіць. Ураілі грамадай.
УСОВѢЩИВАТЬ каго чым, усчуняць.
УСОСАТЬ што, уцмактаць.
УСПЕНІЕ, сьвята, спакоеньне. Спакоеньне Багародзіцы, або другая Прачыстая (Архіў Турава-Пінскай епіскопіі).
УСПОКАИВАТЬ каго, супакоіваць—вацца, супакоеньне, супакой, супакойчывы.
УСПОСОБЛЯТЬ што да чаго, прыладжываць—вацца, прылада.
УСПѢВАТЬ, дасьцігаць жаданага, мець удачу: дасьцяваць; трапляць куды на тэрмін; сусьпяваць. Не сусьпеў я кончыць работу. Ледзь сусьпеў даараць ніву. Калі сусьпею, то прыду.
УСПѢХ, спор у рабоце ў справах; удача, дасьціжэньне жаданага; досьціў. Ва ўсім ня досьцівы чалавек, дзе ня ступіў — няўдача. Ен досьціўна таргуе. Мае дзеўка досціў, хутка замуж выйдзе (Загацьце, Лепэль. п.) Можа гэта будзе „досьцігі“?
УСРЕДОТОЧИТЬ што, усярэдзіць.
'УСТА ср. мн. вусны, вусенцы, вуські. Каля Барысова мяйсцамі вымаўляюць; бусьні, буські, бусьня, бусьніца, бусенцы; прычым пачатковае „б“, чуваць як бытцам „бв“.
УСТНО, жывой мовай; наўзмоўна, вусменна.
УСТАЛОСТЬ, змука, знямога, спамора.