Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/750

Гэта старонка не была вычытаная

ФОРМА ж. лацінск. спаверхні выгляд; форма.

ФОРПОСТ нямецк. наўпяродная старожа.

ФОРСИРОВАТЬ, націскаць.

ФОРС франц. націск.

ФОРТКА нямецк. дзьверцы ў браме, ў акне; у браме ў плоце: прога; у акне: балонка.

ФОРТУНА лацінск. шчасьце.

ФОРШТАТ нямецк. слабада, прадмесьце.

ФОТОГРАФІЯ грэцк. сьвятладрук.

ФРАЗА франц. сказ.

ФРАЗЕОЛОГІЯ, пустаслоўства.

ФРАХТ м. нямецк. дастава.

ФРЕЛИНА нямецк. панна.

ФРИШТЫХ нямецк. сьнеданьне.

ФРОНТ франц. шыхт, перад, чало.

ФРУКТ нямецк. плод.

ФУНДАМЕНТ лац. падвала.

ФУНКЦІЯ фізыолёг. чыннасьць.

ФУРА ж. нямецк. воз.

ФУРАЖ франц. сухі корм для коней, сена, сечка, авёс; пошыр.

ФУРАЖКА ж. шапка.

ФУРМАН нямецк. павозьнік, вазец, вазіла.

ФУТЕР м. нямецк. падысподняя вопратка; кажух.

ФУТЛЯР м. нямецк. похва.

ФУТ нямецк. мера даўжыні; стапа.

ФУФАЙКА ж. каптанка.

ФУФЫРИТЬСЯ, надымацца.

ФЫРКАТЬ, порскаць, пырскун.