Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/757

Гэта старонка не была вычытаная

ЧЕЛЮСТЬ, кождая з двох нааблічных касьцей, ў якіх сідзяць зубы; ськівіца. У рыбы: шчэляпа. Самыя мейсцы пакрытыя зубамі: жухвы, жухва.

ЧЕМОДАН м. валіза, валізка; клунец, клункі, клунчык. Слова клуня, абазначае склад, будынак да складаньня сена, снапоў саломы, гаспадарскіх прылад, словам усякага малацэннага дабра, якое вымагае схову.

ЧЕПУХА, слова ўзятая ад нас; чаўпня, чапсьці, чаўпе, чаўпунпуха.

ЧЕРВЬ м. чарвяк, чораў, чарвівы, чарваточына, чарва; чэр, прыплод пшчол; чэрыць, аб пшчалінай матцы, запладняць.

ЧЕРВЛЕНЫЙ, кармазыновы, чырвоны.

ЧЕРДАК м. мейсца між стольлю і страхой; падстрэшша, строп, падстропьпе.

ЧЕРЕВО, чэрава, чэрасы нутранасьці, чараватытая, брухаты, аб жанках — ціжарная, зачэрыць, запладніць; адначэрасны роджаны з аднэй маткі.

ЧЕРЕД м. чарод, чарада, чародны, чароднік, чарадавацьвацца.

ЧЕРЕЗ, праз, цераз, крозь. Праз поле ідзе дарога. Праз яго я ў бяду трапіў. Цераз тыя сьцежкі-дарожкі, дзе прахадзілі міленькай ножкі. Крозь ўсю ноч галакалі. Крозь зямлю праваліўся.

ЧРЕЗВ ЧАЙНЫЙ, надзвычайны.

ЧРЕЗМѢРНО, празмерна.

ЧРЕЗПОЛОСИЦА, церазнівіца.

ЧЕРЕЗЧУР прысл. празмеру, церазмеру.

ЧЕРЕМХА, чаромха; калакуша.

ЧЕРЕН м. чарон, чаронка, чаранок, чаранкі, ручка, аправа. Нож з белым чаранком (тронкам). Чарон у печы, чалавая часьць печы. Ягада вісіць на чаранку, таксама як яблык, груша і кожды ліст.

ЧЕРЕП м. галаўная косьць; чэрап, чарапы; чарапкі, пабітыя часьці глінянага ці іншага крохкага начыньня, чарапьё, чарапок.