ляецца розуму, як матэрыя ў прасторы і як сіла ў часе.
ВЕЩЕСТВЕННЫЙ, матэрьяльны.
ВЕЩИЧКА, трантка, Трантку паненька падаравала. Трантак наставіла між вокан на зіму заклеіваючы.
ВЖИМАТЬ што куды і ў што, ўціскаць, ўгнятаць, ўталачываць, ўкомсьціць.
ВЖИВЕ, жывучы пры жыцьці, за жыцьця, за дажывоцьця, ўжывобыці.
ВЗАБЫЛЬ ў няпамяць, ў забудзь.
У аднэй чары-сьлёзы гаручы, |
ВЗАДИ, спазадзь, чаго; ззаду, наўзадзі. За табой ззаду стаіць крэсла. Ззаду за табой будуць усякія дзівы, але ты не азірайся наўзадзь сябе.
ВЗАД, назад, наўспяць, наўзадзь.
ВЗАЕМ, ВЗАЙМЫ — пазычкова, ўдоўг, напавер.
ВЗАИМНЫ, адплатны, адзін аднаму адпаведны: ўзаем, ўзаемства, ўзаеміны. Ўзаемная дружба, сварка, нянавісьць. Ўзаемна мы ўсе ручаемся. Хлапец на сваю любоў ўзаемства ня мае. У іх ужо здаўна такія ўзяеміны.
ВЗАИМОДѢЙСТВІЕ, ўзаемнасць, наўзаеемства, наўзаемчыннасьць.
ВЗАЛКАТЬ, прагаладацца, ўзлакнуць.
ВЗАМѢН, наўзамен. Наўзамен за сала боты дастаў,
ВЗАПЕРТИ, наўзапры, пад замком. Наўзапры сядзіць, пад замком.
ВЗАПУСКИ, наўсузбежкі, наўдагонкі, павыперадкі, насугонкі.
ВЗАСОС, наўзацмачкі, наўзацмак. Наўзацмачкі цалуюцца.
ВЗАЧЕТ, у лік. Гэта пашана ня ў лік. Працэнт ня ў лік доўгу.