Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/760

Гэта старонка не была вычытаная

ЧРЕВО, чэрава; пуза.

ЧРЕДА ж. чарада, чародны.

ЧТО, што. Што ты робіш, думаеш? Што гэта? Што ты ўзяў. Што гэта за чалавек? Што-ж ён няйдзе.

ЧТОБЫ, каб. Каб усё гожа было. Каб яму добра было. Каб на краскі ды не марозы. Каб не забыўся.

ЧТО-ТО, нешта. Нешта не чуваць аб гэтым. Нешта ён не прыходзіць. Нешта нездаровіцца.

ЧУБАРЫЙ, рабы.

ЧУБУК м. цыбук, цыбучок, цыбучнік.

ЧУБУРАХНУТЬ, чабохнуць, чабохацца.

ЧУВСТВОВАТЬ што, чуць, пачуваць.

ЧУВСТВОВАНЬЕ, пачуцьцё, чуцьцё.

ЧУВСТВЕННЫЙ, почаўны.

ЧУВСТВО ср. почаў, чуцьцё.

ЧУВСТВИТЕЛЬНЫЙ, чуткі, чуткасьць; чулы, чуласьць.

ЧУГУН м. чыгун, чыгунны.

ЧУДО ср. цуда, цуд, цудны, цудзіцца, цудацкі, цудацтва, цудак; дзіў, дзіўны, дзівы.

ЧУДЕСНЫЙ, цудоўны, дзіўны.

ЧУДАК м. дзівак, дзівацтва, дзівачны.

ЧУДИТЬСЯ, здаецца, блазіцца. Блазілася мне ўсю ноч вайна.

ЧУДОВИЩЕ, патвора, патворны.

ЧУДОТВОРЕЦ м. цудадзей, цудадзейны, цудатворац.

ЧУЖОЙ, чужыжая, чужына, чужынецніца.

ЧУЖДЫЙ, чужны, чужы.

ЧУЖДАТЬСЯ, чужацца; чурацца.

ЧУЛАН м. сьпіжарня, сьпіжарка.

ЧУЛКИ, хабні, хобсьці, назуткі; панчохі.