Ю.
ЮБИЛЕЙ м. лац. Калі сьвята спраўляецца з прычыны прамінуўшага аднаго году ад якой падзеі—гадавіны; калі ўрочыстасьць спраўляецца па пройсьцю некалькіх ці многіх гадоў—угодкі.
ЮБКА ж. татар. часьць жаночай вопраткі ад паяса да долу; спадніца, спаднічка, спаднічонка; андарак. слова нямецкае unterrok, зайшло да нас праз жыдоўскі жаргон.
ЮВЕЛИР м. ням. залатор, злотнік.
Пашла яна да злотнічкаў; |
ЮГ м. старана сьвету праціўная поўначы—сіверу; поўдзень, ірай. Птушкі лятуць у ірай на зіму - у палуднёвыя цёплыя краіны.
ЮДОЛЬ ж., ЮДОЛІЕ ср. црк. нізіна, даліна; падол; удол. У пераносным значэньні, зямля, паднебны сьвет.
ЮЖИКА, ЮЖИК стар. родны, родзіч
ЮЛИТЬ не сядзець на мейсцы, вярцецца; жэўжыць, дзыгаць, юрыць.
ЮЛА ж. дзіцячая цацка, кружок на восі, які пушчаюць і ён кручіцца; жэўжык, дзыга, порплік, юрок.
ЮМОР м. англ. гумар, гумарыстычны, гумарысты.
ЮНКЕР м. нямецк. падафіцэр з дваранаў.
ЮНЫЙ, малады, маладзіць, маладзець.
ЮНОША м. маладзён, маладзік, маладзец. Трох дзён маладзён. Маладзік з маладзіцаю пайшлі. Маладзікі цяпер старых пачалі вучыць ужо.
ЮНЕЦ м. маладзік; дзяцюк, дзяцюкоўскі.