Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/91

Гэта старонка не была вычытаная

ВОЗМУЩЕНІЕ ср. скаламут, абураньне, узбураньне.

ВОЗМѢЩАТЬ што чым, заступаць, папаўняць, замяняць, адплачаць.

ВОЗМѢСТНИК-НИЦА, заступнік-ніца, замесьнік-ніца. Вы спаганяйце даўгі ўжо пры маім замесьніку.

ВОЗНАГРАЖДАТЬ каго чым, за што; награджаць.

ВОЗНАГРАЖДЕНІЕ ср. нагарода, заплата.

ВОЗНАМѢРЫВАТЬСЯ, занамерыцца, загануць, замануць.

ВОЗНЕГОДОВАТЬ каму, на што: абурыцца. Як тут не абурыцца гледзячы на такое бязпраўства.

ВОЗНЕНАВИДѢТЬ каго, што, зьненавідзіць.

ВОЗНЕСЕНІЕ ср. падняцьце. Сьвята: — Узвіжаньне.

ВОЗНИКАТЬ узьнікаць, вынікаць. Збожжа выбіла градам, бадай ўжо ня ўзьнікне. Паміж людзей ўзнікаюць трывожныя чуткі.

ВОЗНИЦА м. важатай, вазец, вазіла.

ВОЗНЯ, важганіна, саўганіна, таўпарня, цяганіна. Ўсю ночь чуваць было за сьцяной таўпарню нейкую. З гэтым судом важганіны не абярэшся.

ВОЗНОВЛЯТЬ што, абнаўляць, абнаўляцца, абноўнік, абноўшчык, аднаўляць.

ВОЗОБНОВЛЕНІЕ, абноўленьне, адноўленьне, аднова.

ВОЗОПИТЬ, загаласіць, заякатаць, закрычаць.

ВОЗПРОИЗВОДИТЬ, адтвараць, аднаўляць, асызнаўляць.

ВОЗРАДОВАТЬ каго, абрадаваць.

ВОЗРАЖАТЬ каму што, або на што; пярэчыць, спрачацца, супрэчыць.