Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/95

Гэта старонка не была вычытаная

ВОНЬ ж. няпрыемны пах: сморад, сморадны, сьмярдзячы, смурод, затха.

ВООБРАЖАТЬ што, выабражаць, выабражэньне, выабразьлівы; уроіць. Я не магу выабразіць сабе як выглядае упыр. Ен мае лішне добрае выабражэньне аб сваіх здольнасьцях. Нэрон уроіў сабе, што ён вялікі паэт.

ВООБРАЖЕНІЕ, выабржэньне, уроеньне.

ВООБРАЖАЕМЫЙ, выабражальны, уроены.

ВООБЩЕ прысл. наагул, агульна, уагуліць, уагульненьне. Наагул кажучы уагуліць можна ўсё, што падлягае уагульненьню.

ВООДУШЕВЛЯТЬ каго чым, ажыўляць, натхнуць. Натхнуў войска мужствам. Натхнёна прамаўляў і ажывіў ўсіх сваімі словамі.

ВООРУЖАТЬ каго што: азброіваць, узброіваць.

ВООРУЖЕНІЕ, азброеньне, узброеньне, зброя.

ВООЧІЮ, назвочна, назвоч. Назвоч ілжэ дзяцюк дзеўцы.

ВО-ПЕРВЫХ прысл. наперш, перш-найперш, спярша, перш за ўсё.

ВОПІЯТЬ, ВОПИТЬ аб чым да каго, па кім; галасіць, лямантаваць, крычаць.

ВОПЛЬ лямант. Крык і лямант падняўся са страху.

ВОПЛОЩАТЬ, ВОПЛОТИТЬ каго, што; уцелаісьціць.

ВОПЛОЩЕНІЕ ср. уцелаішчаньне. Уцелаішчаны Бог: гэта уцелаішчаная ідэя. Хто ўцелаісьціў ва ўсе целы сілу прыцягальную.

ВОПРЕКИ прысл. насупрэч, наўспрэч, насупар, наўзадор.

ВОПРОШАТЬ каго або чым; пытаць,

ВОПРОС м. пытаньне. Якое ён табе даў пытаньне?

ВОПРОСИТЕЛЬНЫЙ, пытальны, пытальнік (знак на пісьме).