Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/97

Гэта старонка не была вычытаная

ВОРЧАЛИВЫЙ, бурклівы, мармырлівы, пуклівы, кваклівы. Цешча квоча, абедаці хоча.

ВОР м. злодзей, зладзеіць, зладзежны, злодзьлівы, зладзежа.

ВОСЕМ ліч. агульн. слав. восем, восьмы, восьмера, васьмерка, васьмярня, васьміць, васьміна, васьмак, восемдзесят, восемсот, восемнадцать.

ВОСКАТИТЬ, ВСКАТИТЬ, ўскаціць.

ВОСКЛАДАТЬ што куды або на што; ускладаць, усклад, ускладка, ускладаны, ускладзіны.

ВОСКЛИЦАТЬ, ВОСКЛИКНУТЬ што, усклікаць, выклікаць.

ВОСКЛИЦАНІЕ ср. выкліканьне, выклічнік, выклік, выклічны, выклічная, наўскліч, вызгук.

ВОСКЛОНЯТЬ, сукляняць, сукланяцца, суклон, суклончывы.

ВОСКОЛЕБАТЬ, ВСКОЛЕБАТЬ што, скалыбаць, скалыбнуць, скалыбнуцца, скалыба, скалыбаньне.

ВОСКОРМЛЯТЬ, ВСКОРМЛЯТЬ каго, ускарміць, узгадаваць. Ня той бацька, што ўскарміў, а той што розуму наўчыў. Не ўспаіўшы, не ўскарміўшы ворага ня ўбачыш. Што ўзгадаваў тое і маєш.

ВОСКОРЫСТОВАТЬСЯ чым, скарыстацца. Век свой працаваў, а скарыстацца не давялося.

ВОСКРЕШАТЬ, ВОСКРЕСИТЬ каго, павяртаць да жыцьця мертвага: ўскрасаць, ускросны, скрасаць, скросны, скрос. Веснавое сонца зямлю ўскрасае. Ці-ж ты ўжо, матухна, ня ськрэсьнеш? (Вітаб). Яму акаяннаму скросу ня будзе. Скросным днём. Скросная малітва.

ВОСКРЕСЕНЬЕ, апошні дзень тыдня: нядзеля, нядзельны, нядзельнік, нядзеліць.

ВОСКРЫЛЯТЬ каго, што: акрыляць, акрыляцца, акрыленьне, акрыяць.

ВОСКРЫЛІЕ, акрыльле, пала, край адзеньня.