Старонка:Vajna vajne 1938.pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Будан-Рыльскі (чытае). Государь император повелеть соизволил привести армию и флот на военное положение. Первым днем мобилизации назначено 12 часов ночи на 17 июля. Во исполнение высочайшего повеления о приведении армии и флота на военное положение:

Нижним чинам запаса с увольнительными билетами, а неимеющим таковых с видом на жительство явиться на сборный пункт уездного воинского начальника в г. Минске на другой день мобилизации в 6 часов утра.

Бабка Тацяна. А што-ж гэта ён, мае любачкі, вычытвае? Якая-ж гэта аблізацыя?

Голас жанчыны. А ліха яе ведае. Век жылі, не чулі.

Будан-Рыльскі. Мабілізацыя азначае вайну. Не ўпершыню нашай праваслаўнай арміі крышыць ворагаў. Мы скрышым іх і цяпер. Запасныя салдаты! Будзьце героямі, і цар-бацька вас не забудзе. Была ўжо раз наша праваслаўная руская армія ў Берліне, яна будзе там ізноў. Дык з богам за святую Русь! Я сам іду на вайну і буду біцца разам з вамі...

Алесь (ціха, з глыбіні натоўпу). Не пераскочыўшы не кажы гоп!

Будан-Рыльскі (у абурэнні). Хто сказаў гэта?

(Калі Шышла падышоў да Алеся, Патап, каб выгарадзіць яго, гаворыць.)

Патап. Я сказаў.

Будан-Рыльскі. Ты сказаў?

Шышла. Ён брэша, гаспадзін земскі начальнік. Гэта адсюль хтосьці сказаў.

Будан-Рыльскі. Ураднік! Выясніць гэта і далажыць мне! (Аглядваючы натоўп.) Мы яшчэ пагаворым з вамі. (У натоўпе гул нездаволення.)

(Шышла накідаецца на Патапа, замахваецца біць яго.)

Патап Думака (ціха, таксама з пагрозай). Пагаворым на вайне.

Будан-Рыльскі (не заўважае, да старасты). Вось якія ягадкі тут водзяцца. А ты, стараста, калі не ў часе і не ўсе збяруцца запасныя, будзеш, як гаворыцца, несці адказ па законах ваеннага часу.

Шышла. Да, собственна, да. Палажэнне не церпіць.

(Будан-Рыльскі выходзіць.)

Шышла (адзін абыходзіць моўчкі ўсіх). Сітуацыя! Да, собственна, да. (Падыходзіць да старасты.) - Стараста, вазьмі на заметку гэтага грубіяна. (Падыходзіць да Патапа.) - Ну счасце тваё што вайна.

(Шышла выціскаецца з натоўпу. Праходзячы міма настаўніцы, галантна ёй кланяецца. Некаторы момант магільная цішыня. Народ, прыдушаны грознаю весткаю, яшчэ не разабраўшыся ў ёй, пераглядаецца. Месца Будана-Рыльскага займае стараста.)