Старонка:Vajna vajne 1938.pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

Жанкі (плачуць). Ох божа наш, божа.

Стараста. Ціха!

Патап. Пацягаў-бы салдацкую лямку, ды падставіў-бы сваю валасатую галаву пад кулі - не тое заспяваў-бы.

Аслаў (вымае з зубоў люльку, да папа). А-а як-жа, ббацюшка, вось гэта пагадзіць: любіце ворагаў сваіх, благаслаўляйце тых, хто вас ненавідзіць, адплачвайце дабром за зробленае зло?

Поп. Аслаў, Аслаў! Ты мала ў цэркаў ходзіш, злы дух спакуснік заблытаў табе розум... Сказаў гасподзь: "Несць болей той любві, яшчэ хто жывот паложыць за другі свая".

Аслаў. Бацюшка! Ты вось яшчэ што скажы: "Навошта... (заўважае погляд Патапа, стрымліваецца) паліцэйскі стражнік?"

Стараста. Хлопцы, хлопчыкі! не зводзіць часу - збірайцеся хутчэй. (Да папа.) Малебен, бацюшка, адслужыць.

Голас. Трэба памаліцца за наша войска і за цара.

Бухрай (крычыць). Малебен, бацюшка, адслужыць за цара, за хрысталюбівае воінства!

(Народ расходзіцца. Большая частка ідзе ў цэркаў. Чуюцца галасы: "Ось і дачакаліся ліха". "Эх-хе, прыйшла пагібель на народ". "Андрэй! Дзям'ян! - збірайцеся - разам пойдзем". Застаюцца Марына, Алесь і Патап.)

Алесь (пасля паузы, журботна). Вось як яно выходзіць, Патап. (Марына апускае галаву, перабірае пальцамі брыжы шарфіка, маўчыць у засмучэнні.)

Патап. А як уз'еўся наш ваяка-земскі!

Марына (падымае вочы на Алеся). Ахвота была вам чапаць гэтага салдафона... Ну і задзіры, вы.

Патап (з горкім жартам). Ідучы на вайну трэба-ж набірацца ваяцкасці... Сволач! (Патап пайшоў.)

Марына. (Паўза.). І ты зараз пойдзеш! Прыдзе вечар і цябе ўжо тут не будзе... І не думала ніколі, што нам так хутка прыдзецца разлучыцца.

Алесь. Разлучыцца надоўга і можа быць... на заўсёды.

Марына.. Кінь, Алесь, гэтыя думкі, не гавары гэтага. Можа ты і зусім не пойдзеш на вайну... Ды ты-ж і ў войску не служыў. Няўжо-ж цябе, неабучанага, пашлюць на вайну.

Алесь.. Навукі вялікай тут і не трэба: памуштруюць месяц - і салдат.

(Здалёку даносяцца з цэркві спевы малітвы: "Спасі госпадзі".)

Марына (з болем). Якая недарэчнасць, якая дзіч - вайна. Людзі, культурныя людзі дваццатага сталецця не могуць знайсці іншага спосабу, апроч вайны, каб разыйсціся мірна.

Алесь.. Калі-б на вайну, пад першыя кулі ішлі тыя, хто вайну ўзнімае і гоніць людское стада на смерць і знішчэнне, то можа вайны і не было-б... (Здалёку ізноў громка даносіцца "Спасі госпадзі".) Эх, вайна, вайна, Марынка... Хто