Патап. А ты, стараста, запішы: вера - папу мера, цар - па баку жар. Айчына - авечая аўчына... Дарогу рабочаму шахцёру.
Дзяменя. І парабку-бабылю! (Іграе гармонік.
(Народ ідзе групамі. Усе пяюць: "Последний нонешний денечек", жанчыны плачуць.)
Гараська (да дзеда Мікіты). Ох, дзядок, і многа-ж народу паваліла з сяла. І тата пайшоў, і настаўнік наш!
Дзед Мікіта (моўчкі кладзе руку на Гараськаву галаву, пазірае на Аслава. Моўчкі трасуць галовамі). Так, чуй, дурань-браце, застаўся лом адзін - калекі нядошлыя, старыя!.. (Уздыхае.) Эхе-хе! Пабралі нашых саколікаў, пагналі... Куды? Чаго? На што?
(Стаяць моўчкі, апусціўшы галовы. Гараська туліцца да Мікіты. Настаўніца сядзіць з дзецьмі, усё болей і болей аддаляецца песня: "Последний нонешний денечек".)
Заслона