З-ЗА ЛЕСУ, ЛЕСУ…
З-за лесу, лесу чмарага, над соннай хмараю дзень раніцай іржэ.
На ніве ў ядраным аўсе сонца промені галодныя пасе.
Цыбаты вецер за сялом задыхаўся ў палёх. Мы чырвань даляў песьняй засяём. Сьмяецца нам расой апырсканы быльнёг, — мы жнём усход нязнаных слоў…
Гэй, далей — к новым далям, песьня жытніх каласоў!