НОЧКА МОЎЧКІ КРОЧЫЦЬ
Апрануўшы дзень сутоньнем, ночка моўчкі крочыць. Ціха — толькі лес спрасоньня песьціць зоры-вочы.
Толькі неба сінім сітам — змрокі падсявае. Ў сэрцы радасьць туга зьвіта, — не пяе з аўсамі.
1923 г.