Старонка:Vodgulle 1922.pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

Зьнікла яе радасьць,
Старасьці апора,
І няма уцехі
Ў мацярынскім горы.

Ёй ніхто ня верне
Дарагой дачушкі.
Плачуць па дзяўчыне
Сваякі і дружкі:

Плача па ёй мілы,
Жаль яго вялікі,
Яго-ж гора сьціхне;
Змоўкнуць сэрца крыкі.

Ганначку забудуць
Сваякі і дружкі,
Не забудзе маці
Родненькай дачушкі.

Не загояць часы,
Бо глыбокі раны,
Сама ляжа маці
З імі ў гроб драўляны.

27/XI 1910 г.

|}


МАЦЕРЫНА ПРЫЧЫТАНЬНЕ.

Верхам крыжастым узьняўшысь высока,
Хмурыя елкі панура шумяць;
Дзе-ня-дзе вынікне дуб адзінока,
Дзе-ня-дзе вязы, як вежы, стаяць…

Дзікае месца! ўсё лесі балоты,
Купін мільёны, кусты лазьняка;
Боязна шэпчуць ў балоце чароты,
Глуха, трывожна шуміць асака.

Лозы і травы штось цёмнае баюць.
Што? невядома для нашых вушэй,
Нутры, лясныя спрадвеку хаваюць
Нейкую тайнасьць ад вока людзей.