А восень надыдзе, і лісьцік жалобна
На землю, пажоўклы, спадзе.
І моладасьць наша тым лісьцям падобна:
Як лісьце, яна адцьвіце,
Вось ціха сьняжынкі ў адлігу лятаюць,
Як бы матылёчкі ў маі,
Падуць і растануць, навек прападаюць,
Як роска вясною ў гаі.
І ты, чалавеча, як сьнег той ў адлігу:
Упаў, і сканаў, і няма.
З трывогай глядзіш ты ў адвечную кнігу,
І душу агортвае цьма.
29/XII 1910 г.
|}
ВЯРБА. Пытаў ручаёчак Што к вадзе галоўку — Адкажы. галубка, Без пары, бяз часу Чаго так жалобна, |