Старонка:Vodgulle 1922.pdf/73

Гэта старонка не была вычытаная

Скача Божы сьвет вакруг,
А ў ваччу траіцца,
Лезе з плеч стары кажух,
Хоча й ён ўскруціцца.

А ты, Янка, не ўважай
На кажух падравы!
Прэч з дарогі, уцякай:
Ідзе Янка п’яны!

15/I 1912 г.

|}


„АСАДЗІ НАЗАД!“

Дрэнна маё жыцьце,
Ўсё ідзе ня ў лад,
І крычаць мне ўсюды:
«Асадзі назад!»

Божа ты мой мілы!
Б’юся я, як гад,
Толькі-ж куды выйду—
«Асадзі назад!»

Помню, я жаніўся,
Добры быў мой сват!
К дзеўцы нос паткнулі—
«Асадзі назад!»

Дзеўка была важна!
Ды сусед—Кандрат
Ногу мне падставіў—
«Асадзі назад!»

Трапіў я у горад,
Быў якраз «парад»,
Лезу я наперад—
«Асадзі назад!»

У засеках пуста,
Жыта пабіў град…
— Дай, старшынка, «ссуды!»
«Асадзі назад!»