Старонка:Vodgulle 1922.pdf/81

Гэта старонка не была вычытаная

І тыя ярэмьі, што вы асьмяялі,
Вы зноў-жа пакорна на шыі паклалі…

Ці чуеце, хлопцы?.. Адказу ня маю
І вечны вам покай ў вастрозе сьпяваю.

19/X 1909 г.

|}


АРАТЫ.

— Но, малы! Но, малы, каб табе брыдка!—
Ў полі араты крычыць.
Сошка крывая дол рэжа плытка,
Толькі пясочак шарсьціць;

Глуха каменчыкі б‘юць аб нарогі,
Папараць, пырнік, што крок.
З сіл выбіваешта конік убогі,
Зыдзе няўмысьля набок,—

Крыкне араты і торкне ляйчынай:
— Куды паўзеш ты? назад!—
Клыгае конічак зноў раўчавінай,
Тчэ за сабою ён склад.

Сам-жа араты сошку ўстрасае,
Мерна йдучы за канём.
Босыя ногі, а шапка старая,
Зрэбныя порткі на ём;

Грудзі расклістаны, лушчыцца скура,
Пот залівае ўвесь твар.
А неба ясьнютка і хоць бы дзе хмура!
Эх, данімае іх жар!

Клыгае конік, а ззаду араты,
Ходзіць сагнуўшысь, як склют…
Матка-зямелька! Эх, недарма ты
Корміш убогі свой люд!

19/XII 1909 г.