Старонка:Vybranyja tvory 1927.pdf/14

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Чуць-чуць дрогне, прыліецца
Чэрвень на усходзе;
Гэта неба усьміхнецца
Людзям і прыродзе...

І ўбірае залатую
Сонейку дарогу,
Паліць сьвечку дарагую
Прад аўтарам Бога.

Над палямі змрок прарваўся,
Па нізу расплыўся;
Лес туманам заснаваўся,
Луч расой абмыўся.

Чыстых хмарах валаконцы
Сталі у кружочак
Вышай лесу, проці сонца -
І сплялі вяночак, -

Як-жа добра пахне збожжа,
А кругом спакойна!
Эх, як слаўна, як прыгожа,
Хораша, прыстойна!

І сабрала неба ясна
Блеск усіх калёраў
Стройна, дзіўна, сугалосна,
Як бы песьня хораў.

Вецер.

Ой, ты, вецер неспакойны,
Дзьмеш ты бяз устанку!
Адну песьню нам сьпяваеш,
Адну кажаш байку.

То заплачаш сіратою
Над убогай хатай,
То застогнеш, як над нівай
Той мужык-араты;
То засьвішчаш за вугламі,
Жалем заліешся,
То сярдзіта ў дзьверы стукнеш,
Злосна засьмяешся!..

Ой, ты, вецер няпрытульны,
Родны брат мой ў долі;
Раскідаем сьмех і сьлёзы
Мы у чыстым полі!