Старонка:Zbor 7t t1.pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная
∗             ∗

Не пытайце, не прасеце
Светлых песень у мяне,
Бо, як песню заспяваю,
Жаль вам душу скалыхне.

Я-б смяяўся, жартаваў бы,
Каб вас чуць развесяліць,
Ды на жыцце як паглядзіш,
Сэрца болем зашчыміць.

Нешчасліва наша доля:
Нам нічога не дала.
Не шукайце кветак ў полі,
Бо вясна к нам не прыйшла.