АДЛЁТ ЖУРАЎЛЁЎ
Белыя валокны Сьцелюцца над долам. Не сьпяваюць птушкі, Сьціхнуў лесу шолам.
Сьцелюцца валокны, Тчэцца павуціна — Блізка, блізка восень, Смутная часіна!
Зажурыцца неба, Схованае ў хмары, І агорнуць сэрца Нейкі жаль і мары.
Замірае лета, Заціхаюць далі, Сірацее рэчка, Халадзеюць хвалі.
Стомленасьць, зьнямеласьць… Тояць думку боры… Шш! што то за гукі Чуюцца ў прасторы?