БУДЗЕ НАВАЛЬНІЦА
Ноч надыходзіць, і хмары ўстаюць, Лозы размову трывожна вядуць, Боязна шэпча трава, чараты, У хмарах зьнік месяца рог залаты,
На небасхіле зарніцы мігцяць, Громам узрушана грозная раць. Мрок насядае глыбей і цяжэй… Грымні-ж ты, бура, ды грымні дужэй!
1912 г.