Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/233

Гэта старонка была вычытаная

Ад крыку-лаянкі
Аж дрыжыць паветра.
„На „барбару“, Янка!
„Гартоль“ бяры, Пётра!

„Закідай шырыгу!
„Прысам папхні ў ліва!
„Варушыся! мігам!
„Ня сьпі ў шапку! жыва!“

А заднік бяз толку
Бусаком махае.
Галаўнік Міколка
Бэсьціць яго, лае.

Гнецца плыт дугою
Прэ яго да гаку,
Быстраю вадою
Ломіць, як вужаку.

На мель узагнала.
Крык, сярдзіты голас.
Порткі паскідалі,
Ўсе ў вадзе па пояс.

Бомы ўсе пабралі,
„Рразам, хлопцы! рразам!
„Ну, яшчэ! што сталі?
„Ну, яшчэ наляжам!“