ПАХАВАНЬНЕ
Чую звон я нудны, Рэдкі, невясёлы. Дзень сягоньня будны, Не сьвяткуюць сёлы.
Чую прычытаньне, Чую плач я нечы, Скончыўся зараньне Век твой, чалавеча.
Вось труну я бачу, Кучка йдзе народу. Колькі жалю, плачу! Жонцы мужа шкода,
Мужа маладога, Добрага Рыгора, І сабе у бога Просіць сьмерці з гора.
Сёстры плачуць горка Буйнымі сьлязамі: „Ой, Рыгор, Рыгорка! Што зрабіў ты з намі?“