Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/277

Гэта старонка была вычытаная

СЯЛЯНСКАЯ ДОЛЯ

Ты памрэш, цябе ня будзе,
Пахаваюць труп на грудзе,
Ураніўшы колькі сьлёз.

Над гарбом зямлі пастылай,
Над прасьцецкаю магілай
Пара вырасьце бяроз.

Пры дарозе на кургане
Толькі крыжам болей стане,
Лішнім прыкладам ў нагах.

Цяжкі камень сьцісьне грудзі,
І забудуць скора людзі,
Чый пакоіцца тут прах.

1910 г.