Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/97

Гэта старонка была вычытаная

ВЕЦЕР

Ой, ты, вецер неспакойны!
Дзьмеш ты бяз устанку,
Адну песьню нам сьпяваеш,
Адну баеш байку.

То заплачаш сіратою
Над убогай хатай,
То застогнеш, як пад нівай
Селянін-араты,

То засьвішчаш за вугламі,
Жалем разальлешся,
То сярдзіта ў дзьверы стукнеш,
Злосна засьмяешся…

Ой, ты, вецер неспакойны,
Ты мой брат па долі!
Раскідаем сьмех і сьлёзы
Мы у чыстым полі.

1908 г.