НА АСТРОЖНЫ ЛАД
Зноў павеяла турмою, Згасьлі ў змрочнасьці агні, І гаротнай чарадою Нудна цягнуцца нам дні.
Зноў абшарпаныя сьцены, Зьвяга цяжкіх ланцугоў, І няма ніякай зьмены Ў гэтым холадзе муроў.
Ды няхай тут плача доля Бяз уцехі і надзей: Тым дарожай будзе воля, Час сьвітаньня весялей.
1910 г.