Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/123

Гэта старонка была вычытаная

Ў ВАСТРОЗЕ ВЯСНОЮ

Сьціхлі песьні зімняй буры,
Вее цяплынёю,
Ўскалыхнуўся лес пануры,
Зашумеў вясною.

Як-бы спуджаныя козы,
Пазьбягалі хмары.
Плача зімка, льлюцца сьлёзы,
Ажываюць яры.

Скора поле, лугавіны
Ў зелень убяруцца,
Жураўлі з чужой краіны
З крыкам пранясуцца.

Хмары ўстануць, і пяруны
Гучна загамоняць,
А ў турме тут сэрца струны
Жаласна зазвоняць.

І ўздыхнеш, ўздыхнеш глыбока
Над жыцьцём разьбітым,
І пачуеш адзінокім
Ты сябе, забытым.

1910 г.