Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/125

Гэта старонка была вычытаная

Ох, гэты сьверб! ох, вошы-гора!
Калі вы пойдзеце на звод?
Бабёр хоць, праўда. з імі зжыўся
І хоць ня надта іх кахаў,
Але й ня надта бараніўся
І ім жыцьця ён ня ўціскаў.
Бабру ня раз хто назаляе:
„Глядзі, Бабёр — унь вош паўзе!“
„Паўзе? то што? бо ногі мае!
Ня зьесьць, нябось, не загрызе!“
Прысеў Бабёр на цьвёрдай нары[1]
Знайшоў акурак, закурыў
І нізка голаву спусьціў —
Яму свабода горай кары!
А сёньня тэрмін быць на волі.
Куды-ж ён дзенецца, бядак?
Ідзі, лаві ты ветра ў полі —
Ён гэтай волі знае смак!
А сіл няма, ня служаць ногі,
Ня хоча слухацца рука,
Адно і ёсьць, што біць парогі,
Узьдзеўшы торбу жабрака.
Хоць-бы вясна, ну, інша справа:
Усё-ж тады куды лягчэй,
А йсьці на зіму ня цікава —

Ідзі ды з голаду калей…

  1. Нары“ — палок, дзе сьпяць арыштанты.