Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/130

Гэта старонка была вычытаная

З БОКУ АД ЖЫЦЬЦЯ

Там, на волі, за сьцяною,
людзі чуюць, што жывуць,
І з вясёлай сумятнё
Вечароў калядных ждуць.

Ў хаце ўся сям‘я зьбярэцца
За сталом каля гаршка,
І прыветней мігатнецца
Бляск у вокнах бедака.

Ад каляд па вадахрышчы
Будуць весела гуляць,
Вечарамі на ігрышчы
Бубен, скрыпка зазьвіняць.

І сягоньня, яў і ўчора,
Пойдзе ходарам сьцяна…
Хоць на момант сьціхне гора
Перад чаркаю віна.

Крык і гоман, шум і песьні…
Як разыдуцца ў мароз —
Не адно рабро там трэсьне,
Не адзін стаўчэцца нос.