МІКАЛАЮ II
Дзесяць год Мікола думаў, І прыдумаў ён Думу. Пасадзілі разам з панам Янку, Грыца і Кузьму.
Пасядзелі нядзель з восем, Узлаваўся Мікалай — Дэпутатам даў па карку, Ўзяў ды Думу разагнаў.
Да чаго-ж мы дажыліся! Эх, падвёў ты нас, царок! Каб табе даў бог на старасьць Лапці, торбу і мяшок.
А ні хлеба, а ні солі, Ні купіць нам, ні прадаць… Эх, ня вер цару ніколі — Хоча зноў нас ашукаць.
1907 г.