Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/17

Гэта старонка была вычытаная

СЯБРОМ

Гэй, сябры мае!
Дзе вы, родныя?
Віхры лютыя,
Непагодныя

Разагналі вас
Ва ўсе стораны,
І дарогі вам
Пазавораны.

Сьцежкі вузкія,
Палыном зарасьлі,
І нічога вам
Ня відно ў далі.

Няма хат у вас,
Ні вуглоў сваіх,
І змоўк голас ваш,
І ваш сьмех заціх.

А за што, за што
Вам ганьбу далі?
За што гоняць вас
Прэч з свае зямлі?