Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/195

Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Люд стогне, гаруе пад цежарам меча,
Скаваў яго сэрца гарачае лёд.
Адкрыты дарогі табе, чалавеча,
На поўдзень, на захад, на ўсход.

Ты вольны, нябога, ідзі, куды хочаш,
Ты можаш ярэм‘е пабіць.
І чуткія вушы, арліныя вочы
І сэрца ты маеш любіць.

Вы-ж зьбіліся з сьцежкі, вас ноч ахапіла,
Арліныя вочы патухні у вас,
Вас водзіць у полі нячыстая сіла,
Агонь ваш у сэрцы пагас.

Аб чым-жа сумуеш, народ неспакойны?
Акінь сваім вокам прыгожую даль,
Ахамяніся, будзь волі дастойны,
І радасьць пазнаеш, адкінеш ты жаль.

1917 г.